Пра гісторыю Беларусі аўстрыйскім студэнтам
У перыяд з 29 красавіка па 6 мая загадчык кафедры гісторыі Беларусі Аксана Яшчанка была запрошаная для чытання лекцый студэнтам філасофска-культуралагічнага факультэта Венскага універсітэта (Аўстрыя). На лекцыях навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю па розных гуманітарных спецыяльнасцях, былі агучаны пытанні развіцця айчыннай культуры і эвалюцыі гарадскога асяроддзя, а таксама асобныя старонкі штодзённасці гараджан Беларусі (канец XIX - пачатак XX ст.).










