Прызавое месца нашых бадмінтаністаў

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 15/03/2019 - 14:40

У перыяд з 11 па 14 сакавіка ў г. Гомелі адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па бадмінтоне. У ёй прынялі ўдзел больш за 80 студэнтаў з 21 ВНУ Беларусі. У праграму спаборніцтваў ўваходзілі спаборніцтвы ў парных і адзіночных катэгорыях сярод мужчын і жанчын, міксты.

Каманда нашага універсітэта, саступіўшы бадмінтаністаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі ўсяго 3 ачкі, заняла прызавое III месца. Перамогу ў турніры атрымалі спартсмены Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры.

Першынство ўніверсітэта па баскетболе

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 15/03/2019 - 14:26

З 13 па 15 сакавіка на базе спартыўнага комплексу № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны прайшло першынство ўніверсітэта па баскетболе сярод факультэтаў. Удзел у спаборніцтве прынялі 60 студэнтаў у складзе 8 мужчынскіх і 7 жаночых каманд.

Круглы стол, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі, прайшоў у ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 14/03/2019 - 20:30

15 сакавіка спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтай даты на юрыдычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў круглы стол, які сабраў спецыялістаў у галіне права.

- Для незалежнай дзяржавы, для вольнага народа Канстытуцыя гуляе наймагутную сімвалічную ролю. У ёй сутнасць суверэнітэту краіны і нацыянальнага гонару, залог стабільнага развіцця грамадства і ўпэўненасці ў будучыні нашых дзяцей, - звярнуўся да прысутных галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шмарлоўскi.

Сустрэча Міністра адукацыі з кітайскімі навучэнцамі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 14/03/2019 - 16:21

13 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася ўрачыстая сустрэча Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка з кітайскімі грамадзянамі, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь і маюць высокія дасягненні ў вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці ў рамках правядзення Года адукацыі Беларусі ў Кітаі. У мерапрыемстве прымаў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сп Цуй Цымiн. У сустрэчы ўдзельнічалі кітайскія студэнты, магістранты і аспіранты з 14 ВНУ нашай краіны. Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.

Усім містэрам містэр

Submitted by ias on чцв, 14/03/2019 - 16:20

13 сакавіка ў актавай зале ГДУ імя Ф. Скарыны ў 29 раз прайшоў традыцыйны штогадовы агульнаўніверсітэцкі конкурс «Містэр ўніверсітэта».

Па сваёй структуры - гэта чатыры традыцыйных конкурсу: літаратурны, гаспадарчы, тэатральны і творчы. Усе яны былі аб'яднаны агульнай тэмай - «Ажыўшыя карціны».

За тытул Містэра змагаліся дзевяць прадстаўнікоў розных факультэтаў. Пераможцам жа стаў удзельнік пад нумарам 2. Гэта студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Максім Цімашэнка.

А ты абраў студатрад? (на сайце газеты "СБ.Беларусь сёння")

Submitted by ias on чцв, 14/03/2019 - 16:13

Першы ў гэтым сезоне студэнцкі атрад сёння прыступае да працы. Прадстаўнікі Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны стануць экскурсаводамі на выставе «Сусвет інтэрнэту», якая размясцілася ў абласной бібліятэцы.

Ток-шоу "Галоўная тэма" 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Submitted by ias on чцв, 14/03/2019 - 08:38

Эксперты ў праграме - дацэнт кафедры эканомікі і кіравання В.С. Сяліцкі, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі В.А. Мiхедзька, заг. кафедры паліталогіі і сацыялогіі Е.Г. Абраменка. У запісе праграмы прынялі ўдзел студэнты гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў.

Маленькія цуды ў вялікай прыродзе

Submitted by ias on сер, 13/03/2019 - 15:15

У выставачнай зале галоўнага корпуса ГДУ адбылося адкрыццё штогадовай традыцыйнай экалагічнай выставы «Паглядзі ў вочы прыродзе». На ёй прадстаўлены работы студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта, якія маюць экалагічную накіраванасць.

Міжнародны онлайн-семінар па пытаннях міжкультурнай іншамоўнай адукацыі прайшоў у ГДУ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 13/03/2019 - 14:43

12 сакавіка. Ясны сонечны дзень, але праца не спыняецца ні на секунду, і толькі званкі на перамену робяць паўзу ў мазгавой актыўнасці выкладчыкаў факультэта замежных моў. І важна тое, што працоўны дзень складаецца не толькі з навучальнага працэсу, але і напоўнены іншымі формамі, адной з якіх з'яўляецца ўдзел у семінарах. І нават тысячы кіламетраў не могуць стаць перашкодай для развіцця адносінаў паміж ВНУ-партнёрамі ў галіне навукі, адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення.