Канферэнцыі

  • 31 май 2021
    27-29 мая ў ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Геаграфічныя аспекты ўстойлівага развіцця рэгіёнаў». Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, Варонежскі дзяржаўны універсітэт, Рускі дом у г. Гомелі і Гомельскі аддзел ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства». Тэматыка канферэнцыі ахоплівае пытанні фізічнай і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, геалогіі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы…
  • 23 красавік 2021
    Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі” ў юбілейны дзясяты раз адкрылася на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Па традыцыі, яна сабрала прадстаўнікоў маладой навукі – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усёй рэспублікі. У гэтым годзе канферэнцыя прайшла ў анлайн-фармаце. https://www.youtube.com/watch?v=wGbecJho-S4 – Вельмі прыемна адкрыць сёння Рэспубліканскую канферэнцыю “Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі”, ужо дзясятую…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся Міжнародны круглы стол “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Расіі. Памяць культуры вечная”, арганізаваны ў анлайн-фармаце сумесна з расійскімі ўніверсітэтамі – Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.Якаўлева і Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. З прывітальным словам ад Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выступіў Алег Міхайлавіч Дземідзенка, прарэктар па навуковай рабоце, доктар тэхнічных навук,…
  • 17 сакавік 2021
    17 сакавіка на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі”. Мерапрыемства адбылося ў фарматах анлайн і оф-лайн. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 120 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У ліку беларускіх удзельнікаў – прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя…
  • 03 сакавік 2021
    3 сакавіка ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася традыцыйная Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных “Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”, заснавальнікамі якой выступаюць факультэт рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта (г. Масква, Расійская Федэрацыя) і факультэт замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (г. Гомель, Беларусь). З боку Расійскай Федэрацыі ў…
  • 26 люты 2021
    У 2021 годзе спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, мысляра Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Гэта падзея мае вялікае значэнне для ўсёй культурнай супольнасці. У адзначэнне юбілею Ф.М. Дастаеўскага кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства арганізавала праграму культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, цэнтральная падзея якой – Міжнародны навуковы форум “Спадчына Ф.М. Дастаеўскага і сучаснасць”. У якасці суарганізатараў форуму выступілі Магнітагорскі…
  • 25 люты 2021
    25 лютага факультэт замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны далучыўся да віншаванняў партнёраў з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва з 25-годдзем заснавання ВНУ. Па запрашэнні казахскіх калегаў выкладчыкі кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы і кафедры рамана-германскай філалогіі прынялі ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Foreign Language Education: Content and Technologies for Training Higher School Specialists”, падчас якой адбыліся абмеркаванні такіх…
  • 20 люты 2021
    У Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (Расійская Федэрацыя) пры падтрымцы Сочынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Федэрацыі рэстаратараў і атэльераў, Пскоўскага рэгіянальнага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства, Пскоўскага абласнога саюза туріндустрыі, Камітэта па рэалізацыі праграм прыгранічнага супрацоўніцтва і турызму, Адміністрацыі горада Пскова адбылася Расійская навукова-практычная канферэнцыя па праблемах развіцця туріндустрыі Расіі. З прывітальным словам на пленарным пасяджэнні з…
  • 05 чэрвень 2020
    4 чэрвеня на факультэце псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны ў рэжыме анлайн-трансляцыі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Навуковая спадчына акадэміка І.Ф. Харламава і актуальныя праблемы цэласнага адукацыйнага працэсу ў сучаснай педагагічнай прасторы». Такое маштабнае навуковае мерапрыемства прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага на ўсёй постсавецкай прасторы акадэміка НАН Беларусі, доктара педагагічных навук, прафесара Івана Фёдаравіча Харламава.…
  • 22 май 2020
    21 мая на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны”. Канферэнцыя пад гэтай назвай праводзіцца кафедрай усеагульнай гісторыі з 2006 года. Яна стала ўжо традыцыйнай і добра вядомая сярод гісторыкаў Беларусі і суседніх краін. У гэты раз ўдзел у ёй прынялі даследчыкі з вядучых беларускіх універсітэтаў, вядомыя спецыялісты з Расіі, Украіны, Польшчы. Канферэнцыя…