Ідэалагічная і выхаваўчая работа

  • 12 сакавік 2021
    11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк адказаў на пытанні студэнцкага актыву, акцэнтаваў увагу моладзевых лідараў на прыярытэтных задачах. Вялікая ўвага была нададзена арганізацыі Дня адчыненых дзвярэй. Штогод члены студсавета задзейнічаны ў правядзенні гэтага мерапрыемства, імі арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і моладзевыя акцыі. Важнай часткай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў…
  • 11 сакавік 2021
    З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выйшла энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”. У ёй змешчана каля 1000 артыкулаў, якія расказваюць пра жыццёвы  і творчы шлях Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, пра людзей, якія мелі стасункі з пісьменнікам, даследавалі і даследуюць яго літаратурную дзейнасць, пра тых, для каго асоба мастака слова стала крыніцай творчага натхнення. Значная частка матэрыялаў –…
  • 10 сакавік 2021
    Ганаровай граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў. Такой узнагародай малады навуковец адзначаны за добрасумленную працу і значны ўклад у арганізацыю ідэалагічнай работы ў рэгіёне.
  • 05 сакавік 2021
    4 сакавіка ва ўніверсітэце прайшоў інтэлектуальны квіз “Самая-самая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Арганізатарам гульні выступіў студэнцкі савет універсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў, а іх ініцыятыву падтрымалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта. Удзельнікам не прыйшлося сумаваць: гэта была займальная камандная гульня, якая праходзіла ў лёгкай форме і вясёлай атмасферы. Квіз складаўся з 4 тураў. Каманды з цікавасцю адгадвалі песні з вядомых…
  • 05 сакавік 2021
    З 1 па 2 сакавіка студэнт спецыяльнасці АСАІ Данііл Дамасканаў прымаў удзел у конкурсе “III KHABAROVSK INTERNATIONAL SKILLS COMPETITION UNDER WORLDSKILLS UMBRELLA (Ворлдскілс Расія) 2021” – Хабараўск. Данііл прадстаўляў Рэспубліку Беларусь у кампетэнцыі “Сеткавае і сістэмнае адміністраванне”. У дадзенай кампетэнцыі сваіх удзельнікаў таксама заявілі Расія, Японія, Малайзія, Казахстан і Індыя. Ва ўмовах абмежаванняў пандэміі мерапрыемства праходзіла з дапамогай ІКТ. Пасля фінальных…
  • 01 сакавік 2021
    26 лютага ў рамках праграмы культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, у гімназіі №14 г. Гомеля прайшло адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу”. Выстава, аформленая на 13 ралап-стэндах, распавядае пра асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Матэрыялы выставы даюць магчымасць пазнаёміцца з успамінамі сучаснікаў, дзённікавымі запісамі, фатаграфіямі Дастаеўскага, яго родных і сяброў. На стэндах прадстаўлены…
  • 01 сакавік 2021
    25 лютага ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі другога (выпускнога) курса. Сустрэчу правёў намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па прафарыентацыйнай дзейнасці С.А. Іваноў. Патэнцыяльным абітурыентам факультэта С.А. Іваноў расказаў пра асаблівасці набору ў 2021 годзе на спецыяльнасць 1-88 02 01 Спартыўна-педагагічная дзейнасць (па напрамках). Былі падрабязна асветлены пытанні гісторыі станаўлення і развіцця, напрамкі…
  • 01 сакавік 2021
    Дыялогавая пляцоўка на тэму “Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі” прайшла ў гісторыка-культурным цэнтры Буда-Кашалёва. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў і органаў улады Буда-Кашалёўскага раёна. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны прадставіў дэкан гістарычнага факультэта нашай ВНУ, кандыдат гістарычных навук,…
  • 25 люты 2021
    З 24 па 26 лютага ў Гродне праходзіць Рэспубліканскае свята “Гродна – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2021”. У праграме мерапрыемстваў – адукацыйныя пляцоўкі, выставы, спектаклі і нават урачысты мітынг. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт на рэспубліканскім свяце прадстаўляюць чацвёра студэнтаў: Марыя Юркова (біялагічны факультэт), Дзмітрый Дрэйзін (факультэт матэматыкі і ТП), Іван Рызеўскі (геолага-геаграфічны факультэт) і Яна Бандарэнка (факультэт псіхалогіі і педагогікі). Усе рабяты –…
  • 25 люты 2021
    24 лютага адбылася сустрэча студэнтаў юрыдычнага факультэта з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэем Анатольевічам Злотнікавым. Андрэй Анатольевіч расказаў пра свой удзел у працы Усебеларускага народнага сходу, ахарактарызаваў асноўныя напрамкі дыскусій, якія праходзілі ў працэсе работы сходу, прадставіў праект рашэнняў Усебеларускага народнага сходу. Студэнты ўважліва слухалі дакладчыка і задавалі пытанні. Андрэй Анатольевіч адказаў на пытанні аб…
  • 25 люты 2021
    24 лютага ў Мінску адбыўся фінал юбілейнага 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Прадстаўнікі ГДУ кожны год прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, дэманструючы ўнікальныя распрацоўкі і інавацыйныя рашэнні. Стваральнік праекта “Хутар Мёбіуса”, пераможца 9 сезону “100 ідэй для Беларусі”, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў і пераможца 7 сезону конкурсу, студэнт…
  • 24 люты 2021
    У канферэнц-зале адбылася справаздачная канферэнцыя прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў ГДУ. На парадак дня было вынесена пытанне аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор і Пагадненне паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па сацыяльна-эканамічных пытаннях на 2019-2022 гг. На сходзе было даложана аб выкананні каштарысу выдаткаў у мінулым годзе, а таксама прыняты каштарыс на 2021 год…
  • 23 люты 2021
    23 лютага – свята мужнасці і адвагі. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мітынгі і вахты памяці ля брацкіх магіл і мемарыялаў. Студэнты і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаўся мітынг каля брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан. Жывыя кветкі і рытуальны вянок як сімвал смутку ад калектыву ГДУ імя Ф. Скарыны ўпрыгожылі падножжа помніка.…
  • 23 люты 2021
    23 лютага – свята мужнасці і адвагі, гонару і вернасці воінскаму абавязку. 23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны. У ГДУ імя Францыска Скарыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Адным з такіх стала віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў з ліку супрацоўнікаў універсітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы першы прарэктар Андрэй Віктаравіч Крук і старшыня прафкама супрацоўнікаў Мікалай Генадзевіч Галіноўскі падзякавалі прысутным за іх ратную працу на карысць Радзімы і ВНУ. Кветкамі і…
  • 22 люты 2021
    Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны па ўсёй рэспубліцы праходзіць шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Гэтае свята сапраўды сімвалізуе мужнасць, гонар, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і суверэнітэту роднай краіны. Калектыў студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГДУ імя Францыска Скарыны па традыцыі не застаўся ў баку. Так, студэнткі біялагічнага факультэта ўсклалі кветкі да мемарыяла, размешчанага на сцяне корпуса №1. Затым калектыў Гомельскага дзяржуніверсітэта…
  • 19 люты 2021
    У ГДУ імя Францыска Скарыны вялікая ўвага надаецца арганізацыі культурнага адпачынку для калектыву ўніверсітэта. Асноўную ролю ў гэтай значнай справе іграе студэнцкі клуб. Супрацоўнікі падраздзялення аказваюць усебаковую падтрымку любому, хто імкнецца далучыцца да мастацтва, творчасці. Штогод клубаўцы заваёўваюць шматлікія ўзнагароды на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Зусім нядаўна ў Мінску адбыўся фінал Міжнароднага тэлепраекта “Кубак дружбы – 2021”. Адным з канкурсантаў і…