Адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу” ў гімназіі №14 г. Гомеля

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:49

26 лютага ў рамках праграмы культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, у гімназіі №14 г. Гомеля прайшло адкрыццё выставы “Писатель, потрясающий душу”. Выстава, аформленая на 13 ралап-стэндах, распавядае пра асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху пісьменніка. Матэрыялы выставы даюць магчымасць пазнаёміцца з успамінамі сучаснікаў, дзённікавымі запісамі, фатаграфіямі Дастаеўскага, яго родных і сяброў. На стэндах прадстаўлены ілюстрацыі, якія паказваюць унікальнасць асобы пісьменніка, – малюнкі персанажаў раманаў і “гатычныя накіды”, выкананыя рукой Дастаеўскага, а таксама прыклады яго каліграфічных досведаў.

На цырымоніі адкрыцця выставы былі ўзнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу эсэ “Мой Дастаеўскі”, арганізацыяй і правядзеннем якога займаліся выкладчыкі кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта нашай ВНУ Гоманава І.Г., Мельнікава В.М., Стрыжак А. Л., а таксама настаўнік-метадыст гімназіі №14 г. Гомеля Ж.Ф. Жадзейка. Работы на конкурс прадставілі вучні старшых класаў сярэдніх школ Гомеля і вобласці. Пераможцамі абласнога конкурсу ў намінацыі “Я адкрываю Дастаеўскага” сталі:

  • Паліна Сянько (ДУА “Гімназія №58 г. Гомеля”, 10 “А” клас) – 1 месца;
  •  Яўгенія Казакова (ДУА “Гімназія №14 г. Гомеля”, 11 “В” клас) – 2 месца;
  • Маргарыта Цыганкова (ДУА “Сярэдняя школа №12 г. Гомеля”, 9 “Б” клас) – 3 месца.

У намінацыі “Жыццё і творчасць Ф.М. Дастаеўскага” былі выяўлены наступныя пераможцы:

  • Дар’я Надтачаева (ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”, 11 “А” клас) – 1 месца;
  • Анастасія Вягера (Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй, 11 “Ж” клас) – 2 месца;
  • Марыя Сідарэнка (ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”, 11 “Б” клас) – 3 месца.

Намінацыя “Дастаеўскі – мой любімы пісьменнік” была прадстаўлена толькі двума работамі, сярод якіх месцы размеркаваліся наступным чынам:

  • Аліна Шандрак (ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”, 11 “А” клас) – 1 месца;
  • Арцём Максіменка (ДУА “Сярэдняя школа №34 г. Гомеля», 9 клас) – 2 месца.

На сустрэчы ў гімназіі №14 былі ўзнагароджаны пераможцы абласной анлайн-віктарыны “Сустрэчы з Дастаеўскім”, свае веды ў якой праверылі больш за 120 жадаючых. Удзельнікам былі прапанаваны 45 пытанняў, прысвечаных жыццю і творчасці пісьменніка, якія суправаджаліся фотаілюстрацыямі і відэашэрагам. Бясспрэчным фаварытам дадзенага выпрабавання стала Арына Грэбенькова, вучаніца 11 класа гімназіі №14 г. Гомеля, якая адказала правільна на 42 з 45 пытанняў. Другое месца дасталася Дар’і Надтачаевай (Рэчыцкі раённы ліцэй, 11 “А” клас) і Святлане Філіпавай (магістранту 2 курса ГДУ імя Ф. Скарыны), кожная з якіх дала 41 правільны адказ. Трэцяе месца занялі Вадзім Мартыненка (Гомельскі гарадскі ліцэй №1, 10 клас) і Анастасія Ярмоліна (Рэчыцкі раённы ліцэй, 11 “А” клас).

Выстава была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, які таксама прадаставіў каштоўныя прызы пераможцам конкурсу эсэ і віктарыны. Выказваем вялікую падзяку нашаму пастаяннаму партнёру!

Фотасправаздача