Амерыканскія даследчыкі дзеляцца ведамі са студэнтамі ГГУ

Submitted by ias on аўт, 25/09/2018 - 10:16

20 верасня 2018 года студэнты факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф. Скарыны атрымалі магчымасць паслухаць лекцыю амерыканскага вучонага ў галіне радыяцыйнай бяспекі, эксперта кансультатыўнай групы міжнароднага Агенства па ядзернай энергетыцы ў складзе групы пры МАГАТЭ Кенэта Брокмана, якому ў 2005 годзе ў горадзе Осла была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Лекцыя, якая праходзіла ў інтэрактыўнай форме, была прысвечана пытанням псіхалагічнага суправаджэння насельніцтва ў надзвычайных сітуацыях.Лекцыя выклікала жывую цікавасць аўдыторыі і велізарная колькасць пытанняў з боку студэнтаў.

Фотасправаздача