Палессе заклікае на свята!

Submitted by ias on чцв, 27/09/2018 - 09:18

22 верасня 2018 года адбыўся V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які прайшоў на Палессі, у аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна.

На адкрыцці культурнага форуму ў аг. Ляскавічы міністр культуры Беларусі Юрый Бондар выказаў такое меркаванне: «Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» адкрывае патайныя куткі багатай беларускай культуры, якая з'яўляецца асновай нашай нацыянальнай ідэнтычнасці».

Хлебам-соллю сустракалі нас разгорнутыя прыкладна на 3 км падворкі з творчымі калектывамі, майстрамі і рамеснікамі з 8 раёнаў Гомельскай (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёнаў Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі) абласцей, а таксама калектывы замежных краін. Усе фестывальныя мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне гонару за сваю краіну, горад, вёску, на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, народных традыцый і павагі да беларускай традыцыйнай культуры.

Фестываль – выдатная пляцоўка для таго, каб займальна і насычана правесці час усёй сям'ёй. Тут знойдзецца забава і для дарослага, і для дзіцяці. Для дзяцей былі арганізаваны шмат забаў: атракцыёны, электрамабілі, спартыўныя спаборніцтвы і эстафеты, продаж розных цацак, салодкай ваты і папкорна, а таксама можна было пакатацца на прыгожых поні. Для дарослых таксама было шмат забаў на любы густ. На набярэжнай Прыпяці ўпершыню працавалі пляцоўкі «У сваім краі, як у раі». Згодна з канцэпцыяй падворкаў ўсе яны складуюць адну Палескую вобласць, у якой кожны раён (падворак) прадстаўляе сабой вёску, рэальна існуючую на тэрыторыі дадзенага рэгіёна, з незвычайнай назвай. Жыхары кожнай вёскі сустракаюць гасцей тэатралізаванай пастаноўкай, якая адлюстроўвае версію паходжання назвы вёскі (інфармацыя ад этнографаў, носьбітаў фальклору і г.д.). Была арганізавана рыбалка (конкурс аматараў рыбалоўства, лоўля рыбы рукамі), а таксама пракат лодак і прагулкі на цеплаходзе па р. Прыпяць. Упершыню адбыліся выставы «Фэст кнігі і прэсы», на якім можна было атрымаць кнігу з аўтографам і «Турыстычнае Палессе». У рамках фестывалю прайшоў конкурс «Палеская прыгажуня 2018», пераможцай якога стала жыхарка г. Петрыкава Юлія Герасіменка. Таксама ўпершыню прайшло свята «Сярод вёскі карагод», дзе былі прадстаўлены традыцыйныя народныя гульні, выступленні аўтэнтычных калектываў, упершыню прайшло свята бытавога танца «Танчым па-даўнейшаму», з правядзеннем майстар-класаў па бытавых танцах, свята гістарычнай рэканструкцыі «Бітва эпох» з рыцарскімі турнірамі, тэматычнымі фотозонамі, прэзентацыямі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, свята беларускага народнага тэатра батлейка «Батлейка.by», з паказам батлеечных спектаклей, майстар-класамі па вырабе рэквізіту, лялек для батлейкі, прэзентацыямі батлейкі рэгіёнаў Гомельшчыны і Брэстчыны, упершыню была праведзена тэматычная выстаўка «Брэнд раёна». Нельга не ўпамянуць пра пляцоўку "Кіно на траве», якая спадабалася дзецям і падлеткам (паказ на адкрытай пляцоўцы тэматычных кіна- і відэафільмаў пра Палессе, мастацкіх фільмаў з арганізацыяй зоны адпачынку). У захапленне прывялі паказальныя выступленні выхаванцаў аддзела коннага спорту «ЦОР па прыкладных відах спорту», ​​майстар-класы па трукавай яздзе, джыгітоўцы.

Вельмі насычанай была і канцэртная праграма. У цырымоніі адкрыцця фестывалю прымалі ўдзел больш за 20 фальклорных калектываў з Прыпяцкага Палесся, а таксама фестывальныя брэнды, якімі славіцца Палескі рэгіён, такія як міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель), рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагiня» (г .п. Акцябрскі), рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі» (в. Вялікія Аўцюкі, Калінкавіцкі раён) і іншыя. У фестывалі прынялі ўдзел прафесійныя і аматарскія калектывы Беларусі і замежных краін, беларуская музычная група з Мінска, якая прадставіла Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2017», NaviBand, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, «Ганаровага палешука», прафесара Міхаіла Фінберга. Насычанай была вячэрняя шоу-праграма з удзелам гурта «ДРАЗДЫ» і маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам салістаў прадзюсарскага цэнтра ГУ «Гомельская абласная філармонія». Завяршылася ўсё моладзевай дыскатэкай і феерверкам.

Фестываль «Кліч Палесся» – гэта магчымасць хаця б на дзень дакрануцца да самабытнай культурай беларускага Палесся, бо менавіта сюды з’ехаліся прадстаўнікі з розных куткоў гэтага рэгіёну, беражліва захоўваюць традыцыі сваёй зямлі. І я вельмі рада, што не прапусціла гэтую магчымасць.

 

Загорац Крысціна,

студэтка 3 курса філаллагічнага факультэта

Фото с сайта БЕЛТА

Фотасправаздача
Падраздзяленнi