Прадстаўнікі ГДУ ўзялі ўдзел у семінары па праграме Erasmus+

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 02/10/2018 - 17:45

У канцы верасня ў кіпрскім Універсітэце (г. Нікасія) прайшла рабочая нарада ўдзельнікаў праграмы Erasmus+ па праекце «Удасканаленне магістарскай адукацыі ў галіне фізічных навук у беларускіх універсітэтах» (скарочаная назва «Фізіка») і семінар па распрацоўцы навучальных праграм для магістрантаў.

ГДУ імя Ф. Скарыны прадставілі члены рабочай групы праекта прафесар Ігар Семчанка, дацэнты Дзмітрый Каваленка і Андрэй Самафалаў.
Дадзены праект заканчваецца ў кастрычніку 2018 года, таму на нарадзе абмяркоўваліся дэталі падрыхтоўкі выніковых дакументаў і фінансавай справаздачы, аналізаваліся пытанні, якія могуць паўстаць у Еўрапейскай камісіі ў працэсе аўдыту праекта, разглядаліся перспектывы ўдзелу ў новых праграмах Erasmus+.

Члены рабочай групы ад ГДУ прадставілі даклад аб выніках удзелу факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій у праграме Erasmus+ (Physics).

Фотасправаздача
Катэгорыі