Рэктар ГДУ прыняў удзел у рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці

Submitted by ias on пан, 28/01/2019 - 13:52

25 студзеня ў НАН Беларусі адбылося рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Лепшым вучоным і даследчыкам краіны былі ўручаны ўзнагароды. Рэктару нашага універсітэта, доктару фізіка-матэматычных навук, дацэнту Сяргею Хахомову быў уручаны дыплом лаўрэата конкурсу на лепшую дысертацыю 2018 гадоў ў намінацыі «натуральныя навукі» за доктарскую дысертацыю «Хвалевыя працэсы ў метаматериалах і спіральна-структураваных сістэмах».

Фотасправаздача
Падраздзяленнi