Ўзнагароды для таленавітай моладзі

Submitted by Darina_Pastushenko on пан, 11/03/2019 - 15:18

Больш за дваццаць прадстаўнікоў таленавітай моладзі ГДУ імя Ф. Скарыны атрымалі Сведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адкрыла ранішняе пасяджэнне рэктарата. Уручаючы заслужаныя ўзнагароды, рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў падкрэсліў, што гэтыя маладыя людзі на працягу вучобы ва універсітэце неаднаразова актыўна праяўлялі сябе ў навуковай і грамадскай дзейнасці, што і пацвярджаецца атрыманнем гэтак высокіх узнагарод.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі моладзі і спрыяе развіццю яе інтэлектуальных здольнасцяў.

Фотасправаздача