Прайшла прэзентацыя кнігі «Малой Радзімы запаветы продкаў. Народная духоўная культура Жыткавіцкага раёна» 

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 03/04/2019 - 15:16

У зборніку прадстаўлены фальклорна-этнаграфічныя і міфалагічныя матэрыялы, запісаныя ў палявых экспедыцыях на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна.

У прэзентацыі прынялі ўдзел аўтары кнігі - навукоўцы з ГДУ імя Ф. Скарыны В.С. Новак і Н.А. Багамольнiкава, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі» В.Н. Гаўрыловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама С.В. Агiевiч, супрацоўнікі Жыткавіцкай раённай бібліятэкі, прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь» - намеснік дырэктара М.Л. Ланцэтава і вядучы спецыяліст М.П. Маёрчык, а таксама шматлікія госці.

Акрамя афіцыйнай часткі праграма прэзентацыі была прадстаўлена музычнымі нумарамі фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Міжрэчча» Пагостскага сельскага клуба-бібліятэкі.

У рамках мерапрыемства прайшла кніжная выстаўкі «Чароўны свет фальклор» і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, на якой былі прадстаўлены работы Н.М. Меляшчэні, А.П.Лой і Н. Некрашэвіч.

Фотасправаздача