«Кубак Палесся» ў Гомелі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 06/06/2019 - 10:33

Гомельскі Палац водных відаў спорту сабраў пад сваім дахам ўдзельнікаў II Міжнароднага турніру па плаванні «Кубак Палесся» у катэгорыі «Мастэрс». 1-2 чэрвеня прадстаўнікі чатырох славянскіх народаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы і Літвы - спартсмены і аматары спартыўнага плавання ва ўзросце ад 25 да 70 гадоў - спаборнічалі ў розных стылях.

Наш універсітэт на турніры годна прадставілі выкладчыкі кафедры фізічнага выхавання і спорту Е. П. Лiсаевiч (I месца на дыстанцыі 50 м батэрфляем, II месца - 100 м батэрфляем, III месца - 400 м вольным стылем), Т.А. Бусел (I месца ў эстафетным плаванні 4 × 50 м вольным стылем) і выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры М.С. Яварская.

Дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў і судзействе аказалі старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін І.М. Карніенка, выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту М.В. Швайлiкaва, а так жа студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры В. Лаўшук, Е. Пахольчaнкa, А.Прыходзькa, И.Пусеў, Р.Радзькоўскi, Е.Шэўцоў, А. Лосеў, Р.Галубiч і А.Кавалёў.

Каб стаць спартсменам «Мастэрс» дастаткова дасягнуць 25 гадоў і не быць больш за 95, а галоўнае - любіць плаванне. Спаборніцтвы ў гэтай катэгорыі - гэта плаванне для дарослых. Блізкія па духу і настрою людзі не толькі падтрымліваюць форму і плаваюць для здароўя, але і маюць магчымасць падрыхтавацца да спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Фотасправаздача