У рамках супрацоўніцтва са Швецыяй

Submitted by sz on пан, 08/07/2019 - 11:41

30 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча па ацэнцы рэалізацыі рабочага плана на 2019 г. у рамках супрацоўніцтва Інстытута па правах чалавека і гуманітарным праве ім. Рауля Валенберга (ИРВ) (г. Лунд, Швецыя) з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны ў галіне правоў чалавека на 2015-2019 гады.

Падчас сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя справаздачы аб рэалізацыі плана сумеснай работы за першае паўгоддзе 2019 года і абмяркоўваліся кірункі ўзаемадзеяння паміж ГДУ ім. Ф.Скарыны і ИРВ на 2020 год. Таксама былі намечаны шляхі ўдасканалення дзейнасці рабочай групы па гендэрных пытаннях і студэнцкай рабочай групы, вызначаны напрамкі павышэння якасці і паляпшэння даступнасці навукова-даследчых прадуктаў у галіне правоў чалавека і гендэрнай роўнасці ў фармальнай і нефармальнай адукацыі УВО Рэспублікі Беларусь і ИРВ.

Фотасправаздача