Беларуска-турэцкае супрацоўніцтва

Submitted by ias on аўт, 02/03/2021 - 14:39

Дэлегацыя прадстаўнікоў беларускіх ВНУ пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь наведала Стамбул.

Наш універсітэт быў прадстаўлены начальнікам аддзела міжнародных сувязяў Аляксандрам Грахоцкім. На базе генконсульства адбыўся семінар, прысвечаны пашырэнню магчымасцяў супрацоўніцтва беларускіх універсітэтаў з установамі вышэйшай адукацыі Турцыі, рэкрутынгавымі агенцтвамі, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Беларуская дэлегацыя наведала два найбуйнейшых універсітэта Турэцкай Рэспублікі – Стамбульскі і Айдынскі. Былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам гэтых ВНУ, абмяркоўваліся магчымасці адкрыцця Цэнтра вывучэння беларускай мовы, прыцягнення турэцкіх грамадзян на навучанне ва ўніверсітэты Беларусі, рэалізацыя праграм акадэмічных абменаў, сумеснае правядзенне летніх школ. У рамках Дагавора аб супрацоўніцтве паміж ГДУ імя Ф. Скарыны і Айдынскім універсітэтам дасягнута пагадненне аб сумеснай падачы заяўкі на рэалізацыю праекта акадэмічнай мабільнасці па праграме Эразмус+. Таксама дамовіліся са Стамбульскім фондам навукі і культуры аб рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў, накіраваных на папулярызацыю турэцкай і беларускай культур.

 

https://www.sb.by/articles/brend-obrazovanie-v-belarusi-byl-predstavlen-v-stambule.html

https://www.belta.by/society/view/vozmozhnost-uchastija-belorusskih-vuzov-v-evrazijskih-sammitah-po-vysshemu-obrazovaniju-obsudili-v-430431-2021

Фотасправаздача