Сустрэча з новым дырэктарам Інстытута Канфуцыя

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 29/03/2023 - 16:17

29 сакавіка адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта С.А. Хахомава і дырэктара Інстытута Канфуцыя з беларускага боку А.У. Рагачова з Цзі Імінам - новым дырэктарам Інстытута Канфуцыя з кітайскага боку. У час сустрэчы ў рэктараце былі абмеркаваны асноўныя напрамкі дзейнасці Інстытута Канфуцыя і перспектывы яго развіцця. Асаблівая ўвага была звернута на павышэнне якасці выкладання кітайскай мовы на курсах «Іерогліф», слухачамі якіх з'яўляюцца студэнты, школьнікі і гімназісты. Была таксама падкрэслена неабходнасць далейшага развіцця сувязей паміж Інстытутам Канфуцыя і студэнтамі філалагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Кітайская мова".

З беларускага боку была выказана глыбокая падзяка кіраўніцтву Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій за ўсебаковую дапамогу і падтрымку дзейнасці Інстытута Канфуцыя пры ГДУ імя Ф. Скарыны. Рэктар універсітэта і абодва дырэктары Інстытута Канфуцыя адзначылі, што ёсць добрыя перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарнай і навукова-тэхнічнай сферах.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi