Гістарычны факультэт

  • 22 май 2020
    21 мая на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны”. Канферэнцыя пад гэтай назвай праводзіцца кафедрай усеагульнай гісторыі з 2006 года. Яна стала ўжо традыцыйнай і добра вядомая сярод гісторыкаў Беларусі і суседніх краін. У гэты раз ўдзел у ёй прынялі даследчыкі з вядучых беларускіх універсітэтаў, вядомыя спецыялісты з Расіі, Украіны, Польшчы. Канферэнцыя…
  • 10 люты 2020
    5 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі. У яе працы прымаюць ўдзел многія краіны: Расія, Польшча, Украіна, Турцыя, Іран і інш. Сваю кніжную прадукцыю прадставілі шматлікія беларускія выдаўцы. Сярод іх і выдавецтва «Народная асвета», якое прэзентавала шэраг вучэбна-метадычных выданняў. У іх ліку і дапаможнік «Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі», які падрыхтавалі загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны Мікалай Мязга і загадчык…
  • 30 Снежань 2019
    У перыяд з 15 па 19 снежня 2019 года адбыўся візіт дзелавых колаў Гомельскай вобласці ў Харватыю. Яго арганізатарам выступіла Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Харвацкай гаспадарчай палатай і Акруговай Палатай горада Рыека пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі, Босніі і Герцагавіне, Рэспублікі Харватыя па сумяшчальніцтве, а таксама Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя В.Вуіча. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя…
  • 15 кастрычнік 2019
    З 9 па 11 кастрычніка ў Кракаве (Польшча) праходзіла X Міжнародная навуковая канферэнцыя з серыі Colloquia Russica «Дыпламатыя сярэднявечнай Русі (X-XVІ стст.)». Арганізатарамі навуковага мерапрыемства выступілі Інстытут гісторыі Ягелонскага універсітэта, Музей Ягелонскага універсітэта і Навуковы гурток гісторыкаў-студэнтаў Ягелонскага універсітэта. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы, Украіны, Беларусі, Расіі, Літвы, Балгарыі, Славеніі, Славакіі і інш. Гомельскі дзяржаўны…
  • 03 кастрычнік 2019
    3 кастрычніка адбылася Рэспубліканская завочная навуковая канферэнцыя «Беларусь ў гістарычнай рэтраспектыве XIX – XX стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы», арганізаваная кафедрай гісторыі Беларусі. З прывітальным словам на яе адкрыцці выступіў дэкан гістарычнага факультэта С.А. Чаропка. Гэта канферэнцыя вядзе свой пачатак ад 2009 г. і ўжо ў шосты раз склікае сваіх удзельнікаў. Яе праблемнае поле было насычана новымі поглядамі на пытанні дзяржаўнага, сацыяльнага,…
  • 25 верасень 2019
    24 верасня 2019 года гicтарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны наведаў вядомы польскi гicторык, загадчык кафедры міжнароднай палітыкі Беластоцкага ўнiверсiтэта доктар гiстарычных навук, прафесар Яўген Мiрановiч. Ён прачытаў дзве лекцыi, якія былі прысвечаны актуальнай для айчыннай гісторыі тэме -  праблеме беларускага бежанства падчас Першай сусветнай вайны і пытанням развіцця беларуска-польскiх адносін у навейшы час. Прафесар Я. Мірановіч на працягу 30…
  • 10 май 2019
    У перыяд з 29 красавіка па 6 мая загадчык кафедры гісторыі Беларусі Аксана Яшчанка была запрошаная для чытання лекцый студэнтам філасофска-культуралагічнага факультэта Венскага універсітэта (Аўстрыя). На лекцыях навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю па розных гуманітарных спецыяльнасцях, былі агучаны пытанні развіцця айчыннай культуры і эвалюцыі гарадскога асяроддзя, а таксама асобныя старонкі штодзённасці гараджан Беларусі (канец XIX - пачатак XX ст.). Вялікая ўвага надавалася дэманстрацыі і…
  • 01 красавік 2019
    22-23 сакавіка дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін нашага універсітэта Сяргей Верэмееў прыняў удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая праходзіла ў Украінскім каталіцкім універсітэце (г. Львоў). На працягу двух дзён навукоўцы з Украіны, Беларусі і Польшчы абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з царкоўна-дзяржаўнымі і міжканфесіянальнымi адносінамi на Украіне і ў Еўропе ў цэлым, як у мінулым, так і ў цяперашні часе. Нельга не адзначыць цёплую і…
  • 01 красавік 2019
    Гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны ўжо шмат гадоў супрацоўнічае з гістарычным факультэтам і факультэтам паліталогіі і міжнародных даследаванняў Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні. У сакавіку бягучага года дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Мікалай Мязга ў рамках праекта Erasmus+ прачытаў цыкл лекцый для польскіх студэнтаў. Яны былі прысвечаны гісторыі польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў і польскай нацыянальнай меншасці на…