Па праву памяці нашчадкаў
Шматлікімі патрыятычнымі мерапрыемствамі адзначаюцца лістападаўскія дні ў сувязі з 80-мі ўгодкамі вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Безумоўна, не застаўся ў баку ад гэтай слаўнай гістарычнай падзеі і наш Гомельскі абласны музей ваеннай славы, які, у асобе Вікторыі Мікалаеўны Заяц, яшчэ раней чым за месяц запрасіў нашых студэнтаў на агляд відовішчнай імпрэзы, ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, што адбылася на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу “Партызанская крынічка” недалёка ад Чонак.










