Тэатральныя ўражанні
Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тэматычныя мемарыяльныя і выхаваўчыя мерапрыемствы прадугледжаны, безумоўна, многімі адукацыйнымі арганізацыямі і культурна-выхаваўчымі ўстановамі горада. Так, напрыклад, наша абласная бібліятэка ладзіць у гэтыя дні пастаноўкі спектакля па п’есе “Трыбунал” класіка беларускай драматургіі, народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1920–1982).










