Сусвет Васіля Быкава (zviazda.by)
Налета мы будзем адзначаць 100-годдзе Васіля Быкава, народнага пісьменніка Беларусі. Сёлета, 19 чэрвеня, з ягонага дня нараджэння споўнілася 99 гадоў, самы час пачаць грунтоўную размову... Бо творчасць гэтага класіка — цэлы сусвет, які яшчэ доўга будзе вывучацца, па-новаму адкрывацца з розных ракурсаў, у розных кантэкстах. Да гутаркі пра творчасць і асобу Васіля Быкава мы запрасілі аўтарытэтных навукоўцаў, даследчыкаў, дзеячаў культуры з розных куткоў Беларусі.












