Першы расійска-беларускі форум гісторыкаў у Маскве
2–3 чэрвеня ў Маскве праходзіў Першы расійска-беларускі форум гісторыкаў. У час яго працы абмяркоўваліся актуальныя пытанні вывучэння і выкладання гісторыі ў Беларусі і Расіі. Даследчыкі абмяняліся думкамі аб розных аспектах сумеснай гісторыі дзвюх краін, шукалі кропкі супадзення ў трактоўцы тых гістарычных праблем, па якіх у беларускай і расійскай гістарыяграфіі маюцца розныя пункты гледжання. Цікавым быў абмен думкамі аб спецыфіцы выкладання гістарычных дысцыплін у ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі і Расіі.










