У межах Міжнароднага адукацыйнага праекта "Летняя школа беларускай мовы і культуры" для ўдзельнікаў праведзены экскурсіі на прадпрыемства "Спартак " і Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.
Нашы госці пазнаёміліся з гісторыяй фабрыкі "Спартак", на ўласныя вочы ўбачылі тэхналогію вытворчасці цукерак, шакаладу, вафель і мюслі, паспрабавалі на смак, атрымалі салодкія падарункі.
Пад час экскурсіі па палацава-паркавым ансамблі даведаліся пра гісторыю архітэктурнага помніка 18 стагоддзя, жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў роду Румянцавых і Паскевічаў.
Папулярныя тэгі










