Учарашнія абітурыенты сталі студэнтамі!
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны падведзены вынікі бягучай уступнай кампаніі. Якія спецыяльнасці сёлета сталі самымі папулярнымі, распавялі ў прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі.
Першакурснікам ГДУ імя Ф. Скарыны ўступная кампанія - 2021 напэўна запомніцца як адзін з самых яркіх момантаў у жыцці. На шчасце, хваляванні ўжо ў мінулым. Наперадзе - свабода і самастойнасць, смелыя мары, магчымасці, новыя сустрэчы.







