Гомельскі тэхнапарк-дыялогавая пляцоўка для актывізацыі стартап-супольнасці ў рэгіёне
Прадстаўнікі кафедры эканомікі і кіравання Іна Бабына, Ганна Казушчык, Юлія Прануза, Таццяна Шаламіцкая прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Gomel Active 2019» па актывізацыі стартап-супольнасці ў рэгіёне як фактару эфектыўнага развіцця венчурнай экасістэмы Беларусі. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства стала адміністрацыя Гомельскага тэхнапарку ў асобе дырэктара Дзмітрыя Марозава і намесніка дырэктара Кірылы Адзінцова, якія дарэчы з'яўляюцца выпускнікамі эканамічнага факультэта універсітэта.






