“Цi прыйшла вясна да вас?”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 25/03/2021 - 10:33

“Цi прыйшла вясна да вас?” – пад такой назвай прайшла тэлеперадача "Добры вечар, Гомель!", у якой прыняла ўдзел Таццяна Рыгораўна Флёрка, выкладчык кафедры геалогіі і геаграфіі. Размова iшла пра час прыхода вясны на тэрыторыю вобласці, аб яе прыродных прыкметах. Тэлегледачам паведалі, чым адрозніваецца астранамічная, кліматычная і феналагічная вясна, а таксама выказалі меркаванні пра характар вясны гэтага года і будучы ўраджай. Пра паводзіны і прылёт птушак гэтай вясной расказала выпускніца геолага-геаграфічнага факультэта, арнітолаг, кандыдат біялагічных навук Наталля Віктараўна Карліонава.

Таццяна Рыгораўна ФлёркаТаццяна Рыгораўна Флёрка