Віншуем з перамогай каманду футбалістаў геолага-геаграфічнага факультэта!

Submitted by ias on пят, 30/04/2021 - 12:25

З 26 па 30 красавіка на стадыёне ГДУ прайшло першынство ўніверсітэта па футболе сярод мужчын. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд. Па выніках фінальных гульняў III і IV месца было разыграна паміж студэнтамі будучых матэматыкаў і эканамістаў, а I і II – паміж камандамі юрыдычнага і геолага-геаграфічнага факультэтаў.

Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце Блашкевіч А.В.). Другое месца заняла каманда юрыдычнага факультэта (адк. Хімакоў В.В.). Бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адк. Царун В.В.).

Судзілі спаборніцтва студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту Блашкевіча А.В.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце Ю.В. Нікіцюк і начальнік спартыўнага клуба С.М. Куляшоў уручылі пераможцам і прызёрам турніру дыпломы і кубак ад спартклуба, а таксама салодкія прызы ад прафкама студэнтаў.

Юрый Валер’евіч павіншаваў футбалістаў з паспяховай гульнёй, пажадаў далейшых поспехаў у спорце і ўдалай летняй экзаменацыйнай сесіі.

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра