29-30 верасня група БФ-21 разам з дацэнтам Алай Брадзіхінай здзейснілі літаратурны гастратур “Што елі нашы продкі ў ХІХ стагоддзі?”. Студэнты пазнаёміліся з творамі, у якіх узгадваюцца стравы нацыянальнай кухні, даведаліся пра традыцыйныя рэцэпты і іх сучасныя адаптацыі, абмеркавалі, у якіх кафэ Гомеля можна пакаштаваць беларускую кухню. Студэнты прайшлі квэст ва ўніверсітэцкім буфеце, знайшоўшы ўсе традыцыйныя нацыянальныя стравы, якія там прапануюцца, пасля прынялі ўдзел у віктарыне, дзе трэба было пазнаць традыцыйную страву па фота і адгадаць творы, у якіх яна згадваецца.
Скончылася мерапрыемства сумесным паяданнем дранікаў. Ешце беларускае!
Была ў іх з затаўкай крупеня,
Кулагу пхалі ў жываты;
Была ў іх гушча і драчона
I парасяціна смажона.
(“Энеіда навыварат” Вікенція Равінскага”)










