Віншаванне з 90-годдзем!

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пн, 04/05/2020 - 14:04

Сваімі шчырымі словамі з нагоды юбілея нашай альма-матар падзяліўся яе выпускнік Эдуард Акулін.

Эдуард Акулін – паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіяла Літаратурнага музея Максіма Багдановіча “Беларуская хатка”, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацвет”, загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер – галоўны рэдактар часопіса “Верасень”. Вершы перакладаліся на англійскую, французскую, італьянскую, украінскую, рускую, польскую, балгарскую, славенскую, сербскую, харвацкую, літоўскую і латышскую мовы.

Видео