“Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны”

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 22/05/2020 - 18:53

21 мая на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя адносіны”. Канферэнцыя пад гэтай назвай праводзіцца кафедрай усеагульнай гісторыі з 2006 года. Яна стала ўжо традыцыйнай і добра вядомая сярод гісторыкаў Беларусі і суседніх краін. У гэты раз ўдзел у ёй прынялі даследчыкі з вядучых беларускіх універсітэтаў, вядомыя спецыялісты з Расіі, Украіны, Польшчы. Канферэнцыя праводзілася з выкарыстаннем інармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

У агучаных дакладах былі разгледжаны актуальныя праблемы фарміравання нацый у рэгіёне Цэнтральна-Усходняй Еўропы, ахарактарызавана асаблівасць працякання тут дзяржаватворчых працэсаў. Удзельнікі канферэнцыі ў сваіх выступленнях паказалі, што гістарычныя лёсы народаў нашага рэгіёна цесна ўзаемазвязаны паміж сабою. Стасункі паміж імі прайшлі розныя, часам вельмі складанныя этапы. На канферэнцыі адзначалася, што міжнародныя адносіны былі тым фактарам, які ў многім вызначаў характар працэсу фарміравання нацый і дзяржаў на тэрыторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Фотоотчёт
Подразделения