Да юбілею пісменнікаў: анлайн-квэст “Сыны свайго часу”

Опубликовано ias - чт, 04/02/2021 - 10:30

1-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў.

Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар прозвішчы герояў твораў І.П. Шамякіна і І.П. Мележа; 2) класіфікацыя: патрэбна было суаднесці назву твора і пісьменніка, які яго напісаў; 3) запоўніць пропускі, дзе ўдзельніку неабходна было дапісаць жыццёвыя факты з біяграфіі і творчасці пісьменнікаў.

Праходжанне квэсту дазволіла нашым студэнтам не толькі выпрабаваць уласныя веды, але дазнацца нешта новае з творчасці пісьменнікаў. Вынікі паказалі добрае веданне студэнтамі жыцця і творчасці нашых славутых пісьменнікаў. Студэнты Цапалава Ангеліна і Напрэенка Вікторыя ўзнагароджаны дыпломамі.

Дзякуем арганізатарам за цікавую магчымасць праверкі сваіх ведаў.

Зоя ШВЕДАВА,

дацэнт кафедры беларускай мовы

Фотоотчёт