Студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 16/09/2022 - 18:33

З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Шэраг урачыстых мерапрыемстваў пачаўся з Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, удзел у якой прынялі студэнты філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Маладыя людзі не толькі паспаборнічалі за права называцца лепшым знаўцам прыгожага беларускага слова, але і ўзгадалі старонкі гісторыі, паразважалі, чаму так важна захоўваць адзінства народа.

Філалагічны факультэт
Фота Аляксандра ЛАПАЦІНА і ГДУ