А колькі яшчэ будзе цудоўных творцаў!

Опубликовано ias - вт, 20/09/2022 - 14:25

Да Тыдня роднай мовы, які праводзіцца з 19 па 23 верасня, бібліятэка ГДУ імя Францыска Скарыны падрыхтавала тэматычныя выставы. На стэндах прадстаўлены выданні па беларускай мове, літарутуры і культуры.

Вялікі ўклад у даследаванне лёсу і стану беларускай мовы і літаратуры, перспектываў іх развіцця ўносяць навукоўцы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны: прафесар кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, прафесары кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская і А.А. Станкевіч і іншыя. На выставе прадстаўлены іх працы. Некаторыя выданні былі падораны бібліятэцы ГДУ імя Ф. Скарыны з аўтографамі аўтараў.

Свой уклад у даследаванне мовы ўносяць і студэнты філалагічнага факультэта, навуковыя працы якіх прадстаўлены ў шматлікіх зборніках артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый.

Калі жыве мова, жыве народ, жыве памяць продкаў!

Гапонава Н.С., бібліятэкар;

Філалагічны факультэт

Фота Аляксандра ЛАПАЦІНА

Фотоотчёт