Грані творчасці

Опубликовано ias - чт, 18/01/2024 - 13:50

У выставачнай зале ўніверсітета адбылося адкрыццё V перасоўнай выставы сучаснай візуальнай творчасці студентаў у рамках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ – 2022-2023».

Ідэяй-дэвізам акцыі сталі радкі верша беларускага паэта Максіма Танка  «О родная зямля! Ты – кніга вечнага».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай работе Дзмітрый Хадановіч. Дзмітрый Аляксандравіч павіншаваў з адкрыццём выставы і пажадаў далейшых творчых поспехаў. 

Работы Зубаравага Сяргея (біялагічны факультэт), Зінкевіч Эвеліны (факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій) і Серчанка Валерыі (факультэт матэматыкі і тэхналогій  праграмавання) увайшлі ў тэматычную экспазіцыю.

Усяго было прадстаўлена амаль 80 творчых праектаў з дваццаці ўстаноў адукацыі краіны, сярод якіх – два ўніверсітэты Гомельшчыны.

Сінтэз паэтычнага слова, жывапісу, графікі, фатаграфіі, лічбавай творчасці, візуалізацыя эстэтычных уражанняў, мастацкія эксперыменты студэнцкай моладзі дазваляюць не толькі далучыцца да лепшых дасягненняў беларускай культуры, але і паглядзець на яе па-іншаму.

Творчыя работы падрыхтаваны на аснове цытат з твораў Максіма Танка ў адпаведнасці з намінацыямі «Візуальны сэт. Я гэта люблю падарожжа», «Фотаканцэпт. Мне пару крыл дало юнацтва», «Летэрынг. Дзіўная родная мова», «Графіка. Метафары ў колеры».

Душэўным і натхнёным атрымалася чытанне студентамі вершаў Максіма Танка. Радкі беларускай паэзіі адгукаліся ў сэрцах прысутных, а  музычны падарунак дадаў настрою. Песню «Свабодная птушка» выканала Вольга Лукіна – салістка харавой капэлы «Дзянніца», студэнтка біялагічнага факультэта.

Апынуўшыся ў атмасферы творчасці і любові да роднага, студэнты з Туркменістана – наведвальнікі выставы – таксама пажадалі прачытать вершы і праспяваць песні на роднай мове.

У рамках работы выставачнага праекта запланаваны майстар-класы і творчыя сустрэчы.

Запрашаем наведаць выставу да 31 студзеня.

 Тэкст Л.У Дуброўскай. Фота Чысцік У.П.