«Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі»: 105-годдзе з дня нараджэння Шамякіна

Опубликовано ias - пт, 30/01/2026 - 14:33

30 студзеня ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшоў круглы стол на тэму «Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі». Мерапрыемства было прысвечана 105-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай працы Івана Пятровіча Шамякіна.

У сустрэчы прынялі ўдзел рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў, прафесары Іван Штэйнер, Вольга Ляшчынская, Фёдар Кадол, а таксама навукоўцы, магістранты і студэнты, якія даследуюць спадчыну слыннага земляка. У фармаце анлайн далучыліся дачка пісьменніка д.ф.н., прафесар Таццяна Шамякіна і старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Уздельнікі круглага стала абмеркавалі, як у сучасным глабалізаваным свеце, пранікнутым лічбавымі тэхналогіямі і новымі медыйнымі фарматамі, захоўваецца каштоўнасць класічных літаратурных твораў.

На мерапрыемстве неаднаразова было падкрэслена, што творчасць Івана Пятровича Шамякіна мае моцны маральны патэнцыял, неабходны сёння.