КРУГЛЫ СТОЛ, ПРЫСВЕЧАНЫ 105-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ НАРОДНАГА ПІСЬМЕННІКА ІВАНА МЕЛЕЖА

Опубликовано ias - вт, 10/02/2026 - 11:12

9 лютага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны выкладчыкамі філалагічнага факультэта сумесна з Цвярскім дзяржаўным універсітэтам (Расія) быў арганізаваны Круглы стол, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Пры Цвярскім універсітэце дзейнічае Цэнтр па вывучэнні беларускай культуры. Выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта выступілі з ініцыятывай па правядзенні сумеснага з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам мерапрыемства з гэтай нагоды. Жыццёвы і творчы шлях І. Мележа непарыўна звязаны з Гомельшчынай, дзе ён нарадзіўся, дзе адбылося яго сталенне. На гомельскім Палессі адбываецца дзеянне галоўнага твора пісьменніка – трылогіі “Палеская хроніка”.

З уступным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны ў асобе дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Палуян. Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прачытала лекцыю пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Лекцыя выклікала значную зацікаўленасць у расійскіх слухачоў, пра што засведчылі шматлікія пытанні з іх боку. Выкладчыкі абодвух універсітэтаў дамовіліся працягваць супрацоўніцтва.

https://newsgomel.by/news/society/v-gomele-proshyel-kruglyy-stol-k-yubileyu-ivana-melezha-_211744.html

Видео