6 сакавіка ў музеі адкрылася часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі – 2025”.
З 2025 года ў музеі склалася традыцыя штогод прадстаўляць найважнейшыя дасягненні нацыянальнай літаратуры. Ужо другі год запар у межах праекта “Літаратурная брама ХХІ стагоддзя” ствараецца экспазіцыя, якая імкнецца адлюстраваць сучасны этап развіцця беларускай літаратуры праз прэзентацыю кніг і твораў, адзначаных Нацыянальнай літаратурнай прэміяй, знаёміць наведвальнікаў з творчымі постацямі іх аўтараў. Сярод тых, хто сёлета ўвайшоў у“Літаратурную браму ХХІ стагоддзя”, выкладчык ГДУ імя Ф.Скарыны Аляксандр Бярозка. Аляксандр Фёдаравіч адзначаны у намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” за публікацыі ў часопісе “Полымя” (“Быццам я пражыў усё сваё жыццё: спавядальна-дзённікавая проза Алеся Жука”, “Спавядальна-аўтабіяграфічная проза Георгія Марчука: штрыхі да творчага партрэта пісьменніка”).
На выставе прадстаўлены кнігі, газеты і часопісы, рукапісы, дакументы, фотаздымкі, а таксама асабістыя рэчы лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2025 года.










