Экабар’ер” зберажэ крыніцы жыцця («Настаўніцкая газета»)
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны падведзены вынікі традыцыйнага конкурсу “Захаваем крыніцы жыцця”, прысвечанага Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Сярод 200 творчых работ школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў з усёй Гомельскай вобласці было вызначана 45 пераможцаў. Варта адзначыць, што конкурс — гэта сумесная ініцыятыва студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Экабар’ер” геолага-геаграфічнага факультэта ГДУ і Гомельскай асацыяцыі дзяцей і моладзі ASDEMO.











