Сапраўднае вяселле арганізавалі выкладчыкі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны
У чытальнай зале Славянскай бібліятэкі адбылося сапраўднае вяселле – фальклорнае мерапрыемства з цыклу “Абрады славянскага люду”. Арганізатарам і кіраўніком гэтага свайго роду свята выступілі выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: доктар філалагічных навук прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Валянціна Новак, кандыдат філалагічных навук дацэнт кафедры беларускай мовы Святлана Вяргеенка і студэнтка 3 курса Аляксандра Дрывайла.










