Гарызонты супрацоўніцтва пашыраюцца
У перыяд з 15 па 19 снежня 2019 года адбыўся візіт дзелавых колаў Гомельскай вобласці ў Харватыю. Яго арганізатарам выступіла Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Харвацкай гаспадарчай палатай і Акруговай Палатай горада Рыека пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі, Босніі і Герцагавіне, Рэспублікі Харватыя па сумяшчальніцтве, а таксама Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя В.Вуіча. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны прадстаўляў дэкан гістарычнага факультэта Станіслаў Чаропка.










