Літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння Васіля Быкава
7 кастрычніка на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай і групай студэнтаў БФ-21 была арганізавана і праведзена літаратурная гасцёўня, прысвечаная 95-годдзю з Дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Удзельнікі і госці гасцёўні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Васіля Быкава, падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка. Вядучымі гасцёўні былі студэнткі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна, якія падрыхтавалі цікавую прэзентацыю.











