Свята паэзіі і музыкі
13 верасня ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю “Літаратурныя дажынкі” – госці з Расіі і Украіны - наведалі Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Спачатку адбылася цікавая і змястоўная сустрэча з рэктарам універсітэта С.А. Хахомавым. Затым удзельнікі мерапрыемстваў перамясціліся ў першы корпус, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй двух музеяў філалагічнага факультэта. Загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер распавёў наведвальнікам пра гісторыю стварэння Літаратурнага музея “Alma mater”, а загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры І.М.










