Творчы патэнцыял студэнтаў у “Гранях творчасці” (на сайте газеты "Настаўніцкая газета")
Рэспубліканская выстава “Грані творчасці” ўжо на працягу месяца радуе студэнтаў і выкладчыкаў Гомельшчыны. Арганізатарамі маштабнага рэспубліканскага праекта па традыцыі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Нядаўна лепшыя студэнцкія творы запаўнялі выставачную залу Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, а днямі цудоўныя карціны і фотаздымкі ўпрыгожылі хол Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна.










