У гасцях у ГДУ імя Ф. Скарыны - прафесар з Румыніі

Submitted by SX on аўт, 26/03/2019 - 22:06

Канцэпту «Малая радзіма» і менталітэту беларусаў-палешукоў прысвечаны пазнавальныя лекцыі прафесара кафедры славістыкі Яска універсітэта ім. А.І. Куза Людмілы Бежэнару, якія яна пачала чытаць студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Гавары са мной па-беларуску

Submitted by ias on аўт, 10/12/2024 - 09:30

07 снежня 2024 г. на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: прафесар Штэйнер I,Ф., дацэнты Воінава А.М., Бярозка А.Ф., Чарнышова А.М.,  Вяргеенка, С.А., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І.

ЧОРНАЕ І БЕЛАЕ | Моладзь і выбары Прэзідэнта |

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 03/12/2024 - 12:52

Як ВНУ рыхтуюцца да выбараў Прэзідэнта?
🔹Якая праца праводзіцца з моладдзю ў ГДУ ім. Ф.Скарыны?
🔹Як натхняюць студэнтаў на ўдзел у жыцці роднай краіны? І як 2020 год змяніў гэтыя падыходы?

ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА - 2025. Ці РАЗУМЕЕ НАША МОЛАДЗЬ ВАЖНАСЦЬ СТОЛЬ ЗНАЧАГА ПРАЦЭСУ?

Разбіраем гэтую тэму на "чорнае" і "белае" разам з прарэктарам па выхаваўчай працы ГДУ ім. Ф.Скарыны Дзмітрыем Хадановічам.

Навуковае супрацоўніцтва: стажыроўка дэлегацыі ўніверсітэтаў Шымкента ў ГДУ імя Ф. Скарыны

Submitted by ias on пан, 02/12/2024 - 15:07

У ГДУ імя Ф. Скарыны для праходжання навукова-педагагічнай стажыроўкі прыбыла дэлегацыя ўніверсітэтаў-партнёраў з г. Шымкент (Казахстан). У складзе дэлегацыі намеснік прарэктара па навуцы і інавацыйнай рабоце Універсітэта дружбы народаў ім. акадэміка А. Куатбекава, канд. тэхн. навук, дацэнт Мусабек Акылбаеў, старшы выкладчык гэтай жа ВНУ, канд. эканамічных навук Балтаім Сабенава, прафесар кафедры хіміі, біялогіі і экалогіі, канд. хімічных навук Рашыда Жаналіева.

Яркі фінал юбілейных мерапрыемстваў: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыў 55 гадоў у статусе ўніверсітэта

Submitted by ias on суб, 30/11/2024 - 23:08

29 лістапада 2024 года Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны паспяхова завяршыў святкаванне 55-годдзя з дня пераўтварэння Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У.П. Чкалава ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У фае актавай залы разгарнулася выстаўка дасягненняў навукоўцаў універсітэта, якая наглядна дэманстравала паспяховыя навуковыя праекты, даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў розныя гады. Святочны канцэрт стаў кульмінацыяй мерапрыемстваў, якія праходзілі на працягу тыдня.

Будучыя абітурыенты на факультэце беларускай мовы: сустрэча з выкладчыкамі і студэнцкім саветам ГДУ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 31/10/2024 - 09:38

Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго дасягненні. Прадстаўнікі студсавета факультэта Казлякоўскі А. і Пяцура А.

Экскурсія ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

Submitted by ias on сер, 30/10/2024 - 13:10

24 кастрычніка 2024 г. студэнты групы ФІН -21 разам з выкладчыкам, прафесарам В. С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Экскурсавод, выпускніца філалагічнага факультэта  ГДУ імя Ф. Скарыны, Валянціна Міхайлаўна Сачук пазнаёміла з экспанатамі розных залаў музея. Спачатку прагучаў аповед пра трох святых (Варвару, Міколу і Зосіма),  а затым пра створку царскіх варот  XVll  ст.   і пра Евангелле. Было цікава пачуць і пра семантыку крыжа ў зале,  дзе была прадстаўлена выстава пад назвай "Шлях крыжа".

У Калінінградзе праходзіць другі Форум Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 04/10/2024 - 17:34

Галоўнай пляцоўкай ІІ Форума «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс» у 2024 годзе стаў Балтыйскі федэральны ўніверсітэт ім. Імануіла Канта ў Калінінградзе. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. У рабоце форуме ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка, які выступіў з дакладам «Папулярызацыя ваеннай гісторыі Беларусі і Расіі як фактар захавання гістарычнай памяці».