Вучоны з сусветным імем прачытае лекцыі студэнтам-фізікам
Госцем нашага універсітэта стаў сябар Нобелеўскага камітэта па фізіцы, акадэмік Шведскай каралеўскай акадэміі навук, ганаровы доктар ГДУ імя Ф. Скарыны Матс Ларсан.
На працягу трох дзён вучоны з сусветным імем будзе чытаць лекцыі для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій.










