Новыя ідэі для бізнесу, інавацыйныя распрацоўкі, перспектыўныя стартапы
12 лістапада ў г. Мінску афіцыйна стартаваў Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва 2018. Гэта штогадовае глабальнае мерапрыемства, якое аб'ядноўвае каля 170 краін. У Беларусі GEW праводзіцца з 2011 года пад патранажам цэнтра дзелавых камунікацый "Белбіз" пры фінансавай падтрымцы амерыканскіх і еўрапейскіх арганізацый. Тыдзень урачыста адкрылі прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас і кіраўнікі заходніх дыпмісій. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў апошнія гады колькасць удзельнікаў GEW ў цэлым павялічваецца і моладзі ў прыватнасці.










