Навіны

  • 03 май 2021
    30 красавіка на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій адбылося ўручэнне дыпломаў магістраў спецыяльнасці “Сістэмы і сеткі інфакамунікацый” дзённай формы навучання. Гэта першы выпуск магістраў дадзенай спецыяльнасці. Два гады таму ў магістратуру паступілі выпускнікі факультэта фізікі і ІТ, якія атрымалі спецыяльнасць не толькі “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”, але і “Праграмуемыя мабільныя сістэмы”, “…
  • 03 май 2021
    Па шэрагу міжнародных рэйтынгаў ВНУ ўваходзіць у 12 працэнтаў вядучых універсітэтаў свету і ў чацвёрку лепшых ВНУ Беларусі. У ім навучаюцца больш за 8500 студэнтаў (1500 замежнікаў). Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 47 спецыяльнасцях. У 2021 годзе абвешчаны набор па трох новых напрамках. Тут чакаюць студэнтаў на такія новыя спецыяльнасці, як “Камп’ютарная бяспека” (факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій), “…
  • 30 красавік 2021
    Студэнт факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржуніверсітэта, саліст студэнцкага клуба Мікалай ДАРОШКІН стаў лаўрэатам 3-й ступені III Міжнароднага шматжанравага фестывалю-конкурсу творчасці Millennium. Удзельнікі конкурсу маглі прадэманстраваць сваё майстэрства ў вакальнай, выяўленчай, тэатральнай, інструментальнай і харэаграфічнай творчасці. – Я з дзяцінства захоплены музыкай. Рэпертуар у мяне самы разнастайны…
  • 30 красавік 2021
    З 23 па 25 красавіка ў сталіцы Балгарыі, горадзе Сафіі, адбыўся этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы. У складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. У спаборніцтвах мужчынскіх пар чэмпіёнам стаў другакурснік Аляксей Заяц, а сярэбраны медаль заваяваў студэнт 1 курса Максім Маркевіч. У спаборніцтвах жаночых груп бронзавымі прызёрамі сталі…
  • 30 красавік 2021
    27 красавіка ў Гомелі праводзіліся спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у праграме круглагадовай спартакіяды. Каманду ГДУ імя Ф. Скарыны прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнай культуры і геолага-геаграфічнага факультэта. Студэнты спаборнічалі на спрынтарскіх дыстанцыях, у арыентаванні гэта 2,5 і 3 км. Ва ўменні хутка прабегчы дыстанцыю на мясцовасці з компасам і картай…
  • 30 красавік 2021
    Традыцыйная сустрэча рэктара ўніверсітэта Сяргея Хахомава са студэнцкім актывам адбылася 29 красавіка. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі ўсіх факультэтаў ГДУ. На сустрэчы таксама прысутнічаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. Пачаткам мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў агульнаўніверсітэцкага конкурсу “Лепшая вучэбная група” 2020/2021 навучальнага года і віктарыны “Алея…
  • 30 красавік 2021
    З 26 па 30 красавіка на стадыёне ГДУ прайшло першынство ўніверсітэта па футболе сярод мужчын. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд. Па выніках фінальных гульняў III і IV месца было разыграна паміж студэнтамі будучых матэматыкаў і эканамістаў, а I і II – паміж камандамі юрыдычнага і геолага-геаграфічнага факультэтаў. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-…
  • 30 красавік 2021
    У Гомелі адбыўся фінал абласнога конкурсу прыгажосці і грацыі “Каралева студэнцтва Гомельшчыны 2021”. Дзесяць прадстаўніц прыгожага полу з усіх ВНУ рэгіёну спаборнічалі за тытул самай абаяльнай і таленавітай. Ад ГДУ імя Францыска Скарыны ўдзельнічала трэцякурсніца філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла. Дзяўчаты распавядалі пра сябе ў стылі кінафільма “Я – рэжысёр свайго жыцця!”, дэманстравалі творчыя здольнасці ў…
  • 29 красавік 2021
    Ва ўрачыстай абстаноўцы рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў уручыў дыплом кандыдата фізіка-матэматычных навук навуковаму супрацоўніку навукова-даследчага сектара Антону Шамыне. Павіншаваць Антона Аляксандравіча таксама прыйшлі яго навуковы кіраўнік В.М. Капшай, старшыня савета К 02.12.02 па абароне дысертацый А.М. Сердзюкоў, намеснік старшыні савета М.В. Максіменка, вучоны сакратар Г.М. Гадлеўская, дырэктар навукова-…
  • 28 красавік 2021
    27 красавіка на базе гістарычнага факультэта прайшла віктарына “Алея герояў: летапіс ратнага подзвігу землякоў”. Для беларускага народа гісторыя Вялікай Айчыннай вайны – найважнейшы элемент гістарычнай памяці, які фарміруе духоўныя каштоўнасці. Асноўная мэта інтэлектуальнага спаборніцтва – выхаванне пачуцця патрыятызму ў студэнцкай моладзі праз далучэнне да ваенна-гістарычнага мінулага краіны і подзвігаў нашых герояў-землякоў…
  • 28 красавік 2021
    У рамках адзінага дня інфармавання на тэму “Захаванне гістарычнай памяці пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік Гомельскай мытні Фелікс Яшкоў правёў сустрэчу са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі рэктар вядучай ВНУ рэгіёну Сяргей Хахомаў і намеснік начальніка мытні Сяргей Парфёнаў, які…
  • 27 красавік 2021
    З 22 па 24 красавіка на базе “РЦАП Стайкі” ў Мінску прайшла спартакіяда ДЮСШ 2003-2005 г.н. (U-18) па дзюдо. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару паднялася першакурсніца факультэта фізічнай культуры Паліна Слесарэнка (катэгорыя да 63 кг). Віншуем Паліну! Так трымаць! Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
  • 27 красавік 2021
    Ужо шосты раз на базе эканамічнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася рэгіянальная алімпіяда па кірунку “Эканоміка арганізацыі”. Удзельнікамі інтэлектуальнага спаборніцтва сталі прадстаўнікі пяці каледжаў і ўніверсітэтаў Гомельшчыны: Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай…
  • 27 красавік 2021
    Кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны працягвае добрую традыцыю падтрымкі абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства. Сёлета прадстаўнікі кафедры склалі большасць членаў журы, якія ацэньваюць майстэрства юных Цыцэронаў. XII абласны конкурс рытарычнага майстэрства адбыўся 24 красавіка ў гімназіі №14 горада Гомеля. Дзякуючы ініцыятыве настаўніка-…
  • 26 красавік 2021
    24 красавіка ў АКЦ адбыўся фінал конкурсу “Міс і Містар Гомельская вобласць”. У прэстыжным конкурсе прынялі ўдзел адразу тры прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны: студэнт геолага-геаграфічнага факультэта Цімафей Адаськоў, студэнтка філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла і студэнтка факультэта псіхалогіі і педагогікі Крысціна Лялюхова. Падчас феерычнага шоў удзельніцы дэфілявалі,…
  • 26 красавік 2021
    Больш за 700 чалавек далучыліся да штогадовага вясновага велапрабегу, які адбыўся 25 красавіка. Заезд стартаваў ад медыцынскага ўніверсітэта, пралягаў па вуліцах Савецкай, Хатаевіча, “Ўсходняму абыходу”, Чачэрскай, Свірыдава, Агарэнкі, Мазурава, фінальнай кропкай руху стала пляцоўка перад Лядовым палацам. Агульная працягласць маршруту склала 12 кіламетраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ГДУ імя…