За бясспрэчны прафесіяналізм
На базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася справаздачна-выбарчы Агульны сход Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту. У ім прыняў удзел рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў.
Старшынёй БАСС абраны алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ Аляксандр Багдановіч.
Нам прыемна адзначыць, што ў абноўлены склад членаў Выканкама БАСС увайшоў дэкан факультэта фізічнай культуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Сяргей Сеўдалеў.
Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі
Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі” ў юбілейны дзясяты раз адкрылася на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Па традыцыі, яна сабрала прадстаўнікоў маладой навукі – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усёй рэспублікі. У гэтым годзе канферэнцыя прайшла ў анлайн-фармаце. https://www.youtube.com/watch?v=wGbecJho-S4
Вектар руху - быць лепшымі
– Глыбока перакананы: для самарэалізацыі моладзі ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы, – такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Завалей на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Францыска Скарыны.
У ГДУ імя Ф.Скарыны адбылася інтэлектуальная гульня па творы неўміручай класікі (ng-press.by)
На філалагічным факультэце Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны стала добрай традыцыяй праводзіць тэматычныя гульні “Што? Дзе? Калі?”. А паколькі факультэт зараз адзначае свае “народзіны”, то кафедра рускай і сусветнай літаратуры просто не магла не арганізаваць такое мерапрыемства. Тэмай гэтага турніру стала неўміручая аповесць-казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.
Тыдні вясновых прафарыентацыйных сустрэч з будучымі працадаўцамі на эканамічным факультэце
13-14 красавіка адбыліся традыцыйныя прафарыентацыйныя сустрэчы студэнтаў 2 і 3 курса эканамічнага факультэта з прадстаўнікамі аднаго з вядучых банкаў краіны – ААТ “БПС-Сбербанк”. Работнікі банка расказвалі пра перавагі і асаблівасці работы арганізацыі, Студэнты цікавіліся магчымасцямі размеркавання і працаўладкавання ў аддзяленні банка.
Першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў
З 14 па 16 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў 2001-2003 гг.н. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд і больш за 100 спартсменаў. Каманда Гомельскай вобласці заняла III месца.
Значны ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія годна абаранілі гонар каманды Гомельскай вобласці.
Студэнцкі савет ГДУ прыняў удзел у Беларуска-Расійскай анлайн-канферэнцыі
Прадстаўнікі студэнцкага савета Гомельскага дзяржуніверсітэта, а таксама іншых ВНУ нашай рэспублікі і Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел у беларуска-расійскай анлайн-канферэнцыі “Роля студэнцкага самакіравання ў адукацыйнай прасторы ўніверсітэта”.
У Славянскай бібліятэцы студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў зладзілі вясковыя вячоркі (Сайт газеты «Гомельская правда»)
Моладзь творча паклапацілася, каб увесь рэквізіт — касцюмы, посуд, частункі ў застоллі былі характэрнымі для беларускай вёскі.
Гомельскі мастак падарыў універсітэту карціну-вобраз Францыска Скарыны
Вядомы гомельскі майстар Уладзімір Куклін ва ўрачыстай абстаноўцы падарыў рэктару Гомельскага дзяржуніверсітэта Сяргею Хахомаву карціну з выявай Францыска Скарыны, выкананую ў тэхніцы разьбы па дрэве. Сяргей Анатольевіч выказаў словы ўдзячнасці мастаку і адзначыў, што такі падарунак стане выдатным дадаткам да экспазіцыі ўніверсітэта.






