“Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”
Падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, мэтай якой было далучэнне студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны. Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.
Творчыя праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях. У некаторых з іх адзначаны прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Міжнародныя НДЛ у ГДУ імя Ф. Скарыны (Тэлерадыёкампанія Гомель)
Напярэдадні Дня беларускай навукі ў вышэйшых установах вобласці падвялі вынікі мінулагодняй навуковай дзейнасці. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце лепшым міжнародным праектам прызнана Беларуска-Кітайская лабараторыя па вакуумна-плазменным тэхналогіях. З яе супрацоўнікамі сустрэліся карэспандэнты Тэлерадыёкампаніі Гомель. У цяперашні час у ГДУ імя Ф. Скарыны працуюць 3 міжнародныя НДЛ: дзве ў супрацоўніцтве з Кітайскай Народнай Рэспублікай і адна з Польшчай.
Рэспубліканская маладзёжная прэмія
22 студзеня ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння Рэспубліканскай маладзёжнай прэміі.
Маладзёжная прэмія праходзіць у краіне ўжо ў другі раз. За права атрымаць галоўны прыз змагаліся больш за дзве тысячы ўдзельнікаў, якія ў мінулым годзе гучна заявілі пра сябе на ўсю краіну. Сярод іх – старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ Аляксей Зайцаў, які стаў намінантам прэміі ў галіне Science.
Быць Таццянай – гэта... 25 студзеня ў Беларусі адзначаюць Дзень студэнтаў (Сайт газеты “Гомельская праўда”)
Студзеньскі панядзелак будзе асабліва радасным – свята адзначаць і студэнты, і Таццяны. Карэспандэнты “Гомельскай праўды” папрасілі дзвюх Таццян з ГДУ імя Ф. Скарыны падзяліцца гісторыяй свайго імя.

Таццяна Пачынак, загадчык кафедры англійскай мовы:
Сустрэча маладых вучоных
Напярэдадні Дня беларускай навукі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам арганізавалі сустрэчу маладых навукоўцаў. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў старшыня Савета маладых навукоўцаў нашай ВНУ, старшы выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка.
100 год з дня нараджэння Iвана Мележа (Тэлерадыёкампанія Гомель)
Студэнт філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны Яўген Пархоменка стаў удзельнікам папулярнай гарадской тэлепраграмы «Добры вечар, Гомель!», прысвечанай стагоддзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа.
Каралева спорту адкрыла сезон спаборніцтваў Рэспубліканскай Універсіяды – 2021
У перыяд з 19 па 21 студзеня ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (г. Мінск) прайшла Рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы. Камплекты ўзнагарод былі разыграны сярод студэнтаў-спартсменаў 28 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Зборную ГДУ прадставілі лепшыя лёгкаатлеты факультэта фізічнай культуры.










