Геаграфічны чэмпіянат - 2021

Submitted by ias on пан, 15/02/2021 - 09:30

Трэці год у пачатку лютага геолага-геаграфічны факультэт праводзіць маштабнае мерапрыемства – Геаграфічны чэмпіянат “Беларусь і Расія ў геаграфічнай карціне свету”. У гэтым годзе ў правілы інтэлектуальнага спаборніцтва з-за эпідэміялагічнага становішча былі ўнесены карэктывы, але гэта не перашкодзіла сабраць вялікую колькасць удзельнікаў. Арганізатары чэмпіянату: геолага-геаграфічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў г. Гомелі і Гомельскі аддзел ГА “Беларускае геаграфічнае таварыства”.

Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Аляксей Зайцаў: “Клопат пра людзей – галоўная задача сацыяльнай дзяржавы” (Сайт газеты “БЕЛАРУСЬ СЁННЯ”)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on суб, 13/02/2021 - 08:23

 

27-гадовы дэлегат Усебеларускага народнага сходу гамяльчанін Аляксей Зайцаў – чалавек яркі, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Фізік-інжынер, юрыст, магістр, выкладчык. Падчас вучобы на факультэце фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны быў сакратаром пярвічкі БРСМ. Неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі”. Удзел ва Усебеларускім народным сходзе для яго – важная падзея ў жыцці, а найбольш цікавіць пытанне – падтрымка моладзі ў гэту пяцігодку.

12 лютага кітайцы святкуюць Новы год (Сайт газеты “Гомельская праўда”)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 12/02/2021 - 14:33

Чуньцзэ – пачатак новага года па традыцыйным кітайскім месяцовым календары – перакладаецца як Свята вясны, гэта найважнейшая ўрачыстасць сямейнага ўз’яднання. Кожны жыхар Паднябеснай напярэдадні Новага года імкнецца патрапіць у родны дом, каб сустрэцца за сямейным сталом з блізкімі.

 

“Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы “ШКОЛА – УНІВЕРСІТЭТ – ПРАДПРЫЕМСТВА”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 11/02/2021 - 10:31

XІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы “школа – універсітэт – прадпрыемства” адбылася на базе ГДУ імя Ф. Скарыны. У гэтым годзе быў скарэкціраваны фармат канферэнцыі – яна прайшла ў анлайн-рэжыме. Да дыскусіі падключыліся прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама вучоныя з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Кітая.

Моўныя скарбы краіны

Submitted by ias on сер, 10/02/2021 - 15:51

10 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча студэнтаў 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» з Вадзімам Шклярыкам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, і прэзентацыя фільма «Гаворкі Беларусі».

Інтэрв'ю рэктара ГДУ імя Францыска Скарыны Сяргея Хахомава Тэлекампаніі СТВ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 10/02/2021 - 15:40

Тэлеканал СТВ працягвае знаёміць жыхароў краіны з дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. У якім напрамку развіваецца айчынная навука і чым жывуць рэгіянальныя ВНУ Беларусі, расказаў рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Хахомаў.

Пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета

Submitted by ias on сер, 10/02/2021 - 14:35

9 лютага ў Рэспубліканскім маладзёжным цэнтры адбылося пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета. Наш універсітэт прадстаўляў студэнт факультэта матэматыкі і ТП, старшыня студэнцкага савета ГДУ Дзмітрый Дрэйзін.

З прывітальным словам выступіла Таццяна Анатольеўна Сіманоўская, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Таццяна Анатольеўна падкрэсліла асаблівую ролю Студэнцкага савета як органа самакіравання, які прадстаўляе інтарэсы студэнцкай моладзі.

З Жыровічаў — у Вечны горад! Агульная старонка ў гісторыі беларускага, украінскага і італьянскага народаў («Настаўніцкая газетa»)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 08/02/2021 - 15:05

 Летась праваслаўныя вернікі адзначылі 550-годдзе з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці— адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі, якая на працягу стагоддзяў лічыцца цудатворнай. Ікону шанавалі многія пакаленні нашых суайчыннікаў, таксама як і жыхары іншых краін.