Prospects for cooperation
On March 25 Gomel State University hosted a work meeting with Sergei Kolesnikov, director of Gomel branch of the International University “MITSO”, and Sergei Poroshin, deputy director.
On March 25 Gomel State University hosted a work meeting with Sergei Kolesnikov, director of Gomel branch of the International University “MITSO”, and Sergei Poroshin, deputy director.
“Мабільны расклад заняткаў”, “Турыстычны даведнік па Гомелі”, “Геалакацыя пацыентаў і машын хуткай дапамогі”… Гэта далёка не поўны пералік мабільных дадаткаў, якія апошнім часам распрацавалі і ўкаранілі ў практыку студэнты факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
З рабочым візітам ГДУ імя Ф. Скарыны наведаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У межах правядзення адзінага дня інфармавання «Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» Аляксандр Мікалаевіч сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. Размова прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу.
З 2 па 7 сакавіка па Праграме мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў MOST, фінансуемай Еўрапейскім Саюзам, дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян наведала факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскаўга ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча).
З 24 па 27 лютага ў Смаленску праходзіць адукацыйная школа маладых лідэраў прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Беларусі. У рамках мерапрыемства запланавана правядзенне дыскусійных пляцовак з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў моладзевых арганізацый прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Беларусі, а таксама дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Студэнтка 4 курса факультэта псіхалогіі і педагогікі, спецыяльнасці псіхалогія ГДУ імя Ф. Скарыны Вольга Рудзянкова з 21 па 25 студзеня прымала ўдзел у міжнародным адукацыйным праекце «інклюзіўным культура», які праходзіў у Каралеўстве Швецыя і арганізаваным міжнароднай арганізацыяй ShareMusic & Performing Arts.
Праграма навучальнага візіту ўключала ў сябе вялікая колькасць сустрэч, адукацыйных і культурных мерапрыемстваў.
Студэнцкі абмен - адзін з самых прыемных і унікальных досведаў, якія можна набыць, навучаючыся ва універсітэце. За мяжой існуе мноства розных праграм для стажыровак у іншых краінах. У Беларусі гэты кірунак цяпер актыўна развіваецца.
У рамках пагаднення паміж ГДУ і універсітэтам горада Вальядалід дзейнічае акадэмічны абмен. Дзякуючы гэтай дамовы мне ўдалося прайсці стажыроўку ў адным з найпрыгажэйшых гарадоў Іспаніі.
5 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-ярмаркі. У яе працы прымаюць ўдзел многія краіны: Расія, Польшча, Украіна, Турцыя, Іран і інш.
Сваю кніжную прадукцыю прадставілі шматлікія беларускія выдаўцы. Сярод іх і выдавецтва «Народная асвета», якое прэзентавала шэраг вучэбна-метадычных выданняў. У іх ліку і дапаможнік «Навейшая гісторыя краін Азіі і Афрыкі», які падрыхтавалі загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі ГДУ імя Ф. Скарыны Мікалай Мязга і загадчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін МзДПУ імя І. П. Шамякіна Людміла Гаўрылавец.
6-7 лютага ў Гомельскай вобласці з візітам знаходзіцца саветнік Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абидов. Праграма знаходжання дарадцы шырокая. Даніяр Абидов наведае Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці, а таксама Лоеўскі раён.