Творчыя сустрэчы на філалагічным факультэце
19 лістапада на філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталляй Шапран. З прывітальным словам выступіла дэкан факультэта Алена Палуян. Студэнты падрыхтавалі музычны сюрпрыз.
Мерапрыемства прымеркавана да прэзентацыі тэматычнага выпуска часопіса, прысвечанага 90-годдзю філалагічнага факультэта.











